Майстар-клас па пісанцы ад Ганны Клімовіч

06.10.2025

Сябры! Ці ведалі вы, што ў традыцыйнай беларускай культуры пісанку пісалі не толькі на Вялікдзень?

Пакроў. Мяжа паміж восенню і зімой. Час пераходу. Усё рыхтуецца да сну. Бягучая сіла разгортвае нас унутр, у спазнанне сябе, у хату. І перад тым, як зачыніць дзверы, мы аглядаем вокам усё, што было з намі ў гэтым годзе. Якія фізічныя і матэрыяльныя даброты набылі, які ўраджай сабралі, што важнага зразумелі.

У цудоўны час перад Пакровам напішам пісанкі абярэжжа і падзякі

У рамках музейнага праекта «Простыя рэчы» 9 кастрычніка ў 18:00 збіраем групу на майстар-клас каб зрабіць уласную пісанку!

На майстар класе мы вырабім старажытнаславянскі абярэг па ўсіх правілах абрадавага роспісу.

! ад 12 гадоў у сувязі са складаным тэхнічным працэсам !

Кошт – 30 рублёў.

Колькасць месцаў абмежавана, таму абавязковы папярэдні запіс па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd7Dxozw8TCpY0Udb3Q77yPzxoqeO8hJwnrEGGDdFKgWxu9aA/viewform