Сымон-музыка. Батлеечны спектакль
08.10.2025
Паэма “Сымон-музыка” за сваю 100-гадовую гісторыю натхніла мноства творцаў і знайшла адлюстраванне ў музыцы, выяўленчым мастацтве, тэатры… Кампазітары стваралі музычныя творы, заснаваныя на яе тэмах і выявах, мастакі інтэрпрэтавалі вобразы і сцэны з паэмы. Але як сумясціць старажытнае тэатральнае мастацтва батлейкі з гісторыяй пра хлопчыка-творцу?
Адказ на гэтае пытанне мы разам адшукаем 22 кастрычніка ў 18:00 у музеі Якуба Коласа. Мы пабачым, як Сымон-музыка шукаў свой шлях у “Доме з Марамі”… Сярод усіх, хто загадзя аплаціць квіткі праз АРІП, мы разыграем факсімільнае выданне Сымона-музыкі, якое музей выпусціў да 100-годдзя паэмы
22 кастрычніка, 18:00
Акадэмічная 5, Музей Якуба Коласа
15 рублёў Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы. Пуць аплаты праз АРІП пазначаны ў форме запісу.