Сымон-музыка. Шлях да чытача
28.10.2025
Паэма “Сымон-музыка” займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры, адлюстроўваючы багацце народнай культуры і традыцый.
У межах навукова-практычнай канферэнцыі «Каласавiны-2025» 3 лістапада 2025 у 18:30 народны літаратурны тэатр “Жывое слова” прапануе кампазіцыю “Сымон-музыка. Шлях да чытача”.
Па сутнасці гэта міні-спектакль, які не пераказвае паэму, а распавядае, з якімі праблемамі сутыкаўся Якуб Колас, калі рэдагаваў твор, калі спрабаваў выпусціць кнігу і якія зносіны меў з крытыкамі, цэнзарамі, выдаўцамі. Усё гэта перададзена з дапамогай мастацкіх сродкаў і на сцэне сустракаюцца персанажы паэмы, крытыкі, рэдактары і сам аўтар. У межах спектакля фрагменты з арт-праекта “Сымон-музыка” спевака і кампазітара Алеся Віслаўскага!
Сустракаемся у музеі Якуба Коласа 3 лістапада ў 18:30!
Кошт – 10 рублёў.