Абноўлены начны квэст-экскурсія
10.11.2025
Абноўлены начны квэст-экскурсія па музеі!
Ці задумваліся вы калі-небудзь, чым жыве музей пасля закрыцця? Якая атмасфера пануе ў пакоях дома Коласа ноччу, калі апошні наведвальнік пакідае музей, а супрацоўнікі зачыняюць дзверы да наступнай раніцы?
12 лістапада гасцей музея чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у абноўленай начной квэст-экскурсіі. Сумесна з галерэей водараў “Нос” мы падрыхтавалі для вас нешта незвычайнае!
Чакаем усіх наведвальнікаў, хто яшчэ не бываў у музеі і жадае пазнаёміцца з домам Коласа ў такім незвычайным фармаце!
Сустракаемся 12.11 ў 20:00 па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.
Кошт уваходнага квітка – 40 рублёў з чалавека. Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы: https://forms.gle/dv3J5EuXEnipDdhM9