Інтэрактыўны музейны занятак “Асілкі зямлі беларускай”
19.11.2025
29 лістапада 2025 года а 14-й гадзіне Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту (і, канешне, іх бацькоў) на інтэрактыўны музейны занятак “Асілкі зямлі беларускай” , прысвечаны гісторыі беларускіх млыноў.
Вас чакае:
– інтэрактыўная лекцыя пра гісторыю ўзнікнення млыноў;
– майстар-клас па вырабу лялькі “Млынаркі”.
Кошт удзелу – 5р. (тканіна, дэкор і неабходныя матэрыялы для лялькі ўваходзяць у кошт).
Запіс вядзецца па спасылцы: https://forms.gle/F3xPc2ePWnfRVhBt7
Сардэчна запрашаем!