Літаратурнаеa чаяванне да дня нараджэння жонкі Песняра ☕️
05.02.2026
Па шматлікіх просьбах гасцей, унучка Якуба Коласа зноў запрашае вас у дом Песняра, каб распавесці Пра сямейныя традыцыі, паказаць фотаздымкі сям’і, пачытаць вершы і адказаць на пытанні, якія кожны дзень цікавяць наведвальнікаў!
Аб творчасці Якуба Коласа мы добра ведаем са школьнай праграмы. А вось сакрэты яго жыцця, характару і звычак ведаюць толькі родныя класіка і… наведвальнікі нашага музея, якія сустракаюцца з імі падчас музейных мерапрыемстваў.
Што раскажа ўнучка пра бабулю і любую жонку Народнага паэта? Які характар быў у Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч? Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? І шмат іншых сакрэтаў вам раскажа падчас унікальнай экскурсіі-чаявання ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч.
11.02 ў 18.00
Кошт білета – 30 рублёў.
❗️Папярэдні запіс і аплата абавязковыя
Спасылка на запіс https://forms.gle/T2xgo7GeMVfN6qmZ6