Начны квэст-экскурсія

17.02.2026

Ці задумваліся вы калі-небудзь, чым жыве музей пасля закрыцця? Якая атмасфера пануе ў пакоях дома Коласа ноччу, калі апошні наведвальнік пакідае музей, а супрацоўнікі зачыняюць дзверы да наступнай раніцы? 🔦

24 лютага гасцей музея чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у абноўленай начной квэст-экскурсіі. Сумесна з галерэей водараў “Нос” мы падрыхтавалі для вас нешта незвычайнае!

На гэты раз сярод удзельнікаў квэста будзе разыграны сертыфікат на наведванне галерэі пахаў “Нос”🎁

Чакаем усіх наведвальнікаў, хто яшчэ не бываў у музеі і жадае пазнаёміцца з домам Коласа ў такім незвычайным фармаце!

Сустракаемся 24.02 ў 19:00 па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.

Кошт уваходнага квітка – 40 рублёў з чалавека 🤍
❗️ запіс па спасылцы і аплата абавязковыя!

https://forms.gle/JwenCX19AJRTuCHn9

Паспейце запісацца!