Часовая экспазіцыя “У рытме верша”
23.02.2026
“У рытме верша”
Часовая экспазіцыя, прысвечаная Дню роднай мовы і Дню паэзіі.
🏛З 21 лютага ў музеі Якуба Коласа можна пабачыць новую экспазіцыю, прысвечаную дзвюм важным датам для аматараў мастацтва і літаратуры.
Час работы выстаўкі быў абраны невыпадкова – у суботу ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Канцэпцыя свята вельмі пасуе нашаму музею, які калісьці быў домам Народнага паэта Беларусі, Якуба Коласа. Нельга перабольшыць веліч і значэнне гэтай асобы для нашай мовы, літаратуры, культуры.
🎨У экспазіцыі прадстаўлены акварэльныя партрэты найбольш вядомых і ўплывовых беларускіх паэтаў 19-20 ст. Стварыла партрэты сучасная мастачка-акварэлістка са Слоніму, Наталля Валюкевіч. Дадзеная тэхніка патрабуе выключнага майстэрства, тады атрымаецца паўпразрыстая, рэалістычная выява… Мастачцы гэта ўдалося, усе партрэты вядомых асоб лёгка пазнаюцца.
Наш музей дадаў інтэрактыўны элемент у канцэпцыю выставы – ля кожнага партрэта ёсць QR-код, з дапамогай якога можна прачытаць кароткую біяграфію дзеяча.