Майстар-клас па пісанцы ад Ганны Клімовіч
26.02.2026
Сябры! Ці ведалі вы, што ў традыцыйнай беларускай культуры пісанку пісалі не толькі на Вялікдзень?
Пісанка – гэта не проста ўпрыгожанае яйка, гэта сапраўднае мастацтва, якое сімвалізуе абнаўленне і вясновае абуджэнне. Пісанкі, распісаныя старажытнымі ўзорамі, маюць вялікую сілу, служаць абярэгам на доўгія гады. Яны абараняюць дом і сям’ю, аберагаюць у дарозе, дапамагаюць выканаць жаданне, вылечваюць, напаўняюць жыццё радасцю і чароўнымі падзеямі!
5 сакавіка ў 18:00 у межах работы часовай экспазіцыі “ЗНАКІ ЖЫЦЦЯ” збіраем групу на майстар-клас, каб зрабіць уласную пісанку! 🪺
На майстар-класе мы вырабім старажытнаславянскі абярэг па ўсіх правілах абрадавага роспісу.
❗️ад 12 гадоў у сувязі са складаным тэхнічным працэсам❗️
📌 Кошт – 30 рублёў.
Колькасць месцаў абмежавана, таму абавязковы папярэдні запіс