Майстар-клас па пісанцы ад Вольгі Хачковай

26.02.2026

🪄🥚Пісанка – старажытнае майстэрства сакральнага роспісу па яйку.

Пры дапамозе адмысловай прылады “пісачка” на яйка наносяцца сакральныя ўзоры, якія пішуцца па адмысловых правілах і з пэўным намерам. Гэтыя ўзоры перадаваліся з пакалення ў пакаленне нязменнымі і захоўвалі ў сабе важную інфармацыю.✨

У рамках выставы “Знакі жыцця” ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць наведаць майстар-клас па роспісе пісанкі ад Народнага майстра Беларусі, Члена праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўніка секцыі выцінанкі, старшыні аддзялення Мінскай вобласці саюза майстроў Вольгі Хачковай.🖋️🪺

4 сакавіка ў 18.30 запрашаем на майстар-клас, каб стварыць сваю ўласную, непаўторную пісанку.

🎟️Кошт – 30 рублёў

❗️ Колькасць месцаў абмежавана, таму рэгістрацыя па спасылцы абавязковая!

https://forms.gle/PVMgXCcDdrfKsSPj7