Майстар-клас па пісанцы ад Ганны Клімовіч
09.03.2026
Пісанка – старажытнае майстэрства сакральнага роспісу па яйку.
Пры дапамозе адмысловай прылады “пісачка” на яйка наносяцца сакральныя ўзоры, якія пішуцца па адмысловых правілах і з пэўным намерам. Гэтыя ўзоры перадаваліся з пакалення ў пакаленне нязменнымі і захоўвалі ў сабе важную інфармацыю.✨
У рамках выставы «Знакі жыцця» ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць наведаць майстар-клас па роспісе пісанкі ад Народнага майстра Беларусі, Члена Беларускага саюза майстроў Ганны Клімовіч.
Пісанкі, распісаныя старажытнымі ўзорамі, маюць вялікую сілу, служаць абярэгам на доўгія гады. Яны абараняюць дом і сям’ю, аберагаюць у дарозе, дапамагаюць выканаць жаданне, вылечваюць, напаўняюць жыццё радасцю і чароунымі падзеямі!
🥚✨
12 сакавіка ў 18.00 запрашаем на майстар-клас, каб стварыць сваю ўласную пісанку.
🎟Кошт -30 рублёў
❗️Колькасць месцаў абмежавана , таму запіс па спасылцы і поўная аплата абавязковыя!