Гукальныя вясновыя спевы ў доме Коласа

09.03.2026

14 сакавіка, а 14-й гадзіне, музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў сонца, вясны і спеваў гукаць вясну.
🎶 Падчас імпрэзы вы зможаце пачуць цудоўныя вясновыя гукальныя спевы, якія напоўняць залу святлом і радасцю.
🎤 Усім жадаючым мы прапануем унікальную магчымасць прыняць удзел у майстар-класе, дзе прафесіяналы падзеляцца сакрэтамі тэхнікі спеваў, дапамогуць развіць ваш голас і павысіць упэўненасць на сцэне. Не важна, які ў вас узровень падрыхтоўкі — мы будзем рады ўсім!
📅 Дата: 14.03.2026
🕒 Час: 14:00
👛 Кошт: 15р.
📍 Мінск, Акадэмічная, 5
Гукаем вясну разам з музыкай у сэрцы! 🌸🎶
Запіс на мерапрыемства абавязковы па спасылцы.
Колькасць месцаў абмежаваная.

https://forms.gle/tq7h5oyxcTBeTgr79