Музычна-інтэрактыўная праграма «Жавароначкі, прыляціце»
10.03.2026
Музычная капэла НАН Беларусі прадстаўляе цыкл навукова-практычных семинараў «Слова і музыка»!
24 сакавіка ў сценах музея Якуба Коласа наведвальнікаў чакае музычна-інтэрактыўная праграма «Жавароначкі, прыляціце», дзе прагучаць беларускія народныя песні ў апрацоўцы Л.Жукавай, Л.Шлег, С.Палонскага, творы Л.Захлеўнага, С. Манюшкі, Дз.Лукаса і інш, на вершы М. Багдановіча, А.Вярцінскага, Якуба Коласа, А.Ставера, Я.Чачота. 🎶
Сустракаемся 24 сакавіка ў 18.00 🎼
Кошт – 10 р.
Шчыра запрашаем!