Сямейная субота
16.03.2026
Семейная субота ў Музеі Якуба Коласа!
Ці хочаце правесці суботу незвычайна і натхнёна?
21 сакавіка запрашаем у нашу літаратурную сям’ю! ❤️
Музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў беларускай культуры, творчасці, паэзіі разам сустрэць дзень веснавога раўнадзенства і цікава правесці час.
Вас чакае:
12.00
незвычайны майстар-клас па стварэнню рэдкай народнай лялькі “Дзень-ноч”, якая сімвалізуе гармонію ў свеце і ў сям’і;
майстар-клас па стварэнню брошкі “Якуб Колас”;
агляд дома, у якім жыў вялікі паэт Якуб Колас;
лекцыя пра вясну ў славянскай культуры і ў паэзіі Якуба Коласа.
Кошт – 10 рублёў для кожнага ўдзельніка, суправаджаючы – 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!
https://forms.gle/kBksJHZ7yLvEf1DW7
14.00
Новая вясновая батлейка з новымі лялькамі ад Дома з Марамі!
Зіма аб’явіла, што вясна не наступіць. Што рабіць? Як гукаць вясну? Як паклікаць сонейка? Ці змогуць гледачы дапамагчы? Даведаемся ў новай казцы разам!
Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць…
Узрост: ад 3 гадоў.
Працягласць: ~45 хвіл.
Кошт – 10 рублёў, суправаджаючы – 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!
https://forms.gle/U1u5qANFSK5h8veS7
З А П Р А Ш А Е М !