Лекцыя «У карагодзе мы былі…»

16.03.2026

«У карагодзе мы былі…»:
старажытныя музычна-харэаграфічныя традыцыі беларусаў

21 сакавіка 2026 г. у 12.00 Музей Якуба Коласа запрашае на інтэрактыўную лекцыю, якая адбудзецца ў межах выстаўкі народных майстроў пісанкі Вольгі Хачковай і Ганны Клімовіч «Знакі жыцця».
Лекцыя звязана з тэматыкай прадстаўленых мастацкіх твораў, яе мэта – даць уяўленне пра карагодныя традыцыі беларусаў, іх гістарычныя карані і міфалагічныя асновы. У час сустрэчы прысутныя даведаюцца, якое месца карагоды займаюць у вуснатрадыцыйнай культуры беларусаў, наколькі яны разнастайныя па формах увасаблення, як шырока на тэрыторыі нашай краіны гэта з’ява існавала ў мінулым.
Запланаваны паказ відеаматэрыялаў, творчыя эксперыменты.

Лекцыю правядзе Канстанцінава Таццяна Леанідаўна, кандыдат мастацтвазнаўства навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік кабінета традыцыйных музычный культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.


Кошт – 5 рублёў з чалавека.
Папярэдні запіс абавязковы!

https://forms.gle/5YWQTBqaWcR5ejtV7