Адкрыццё выстаўкі “Казкі А. С. Пушкіна ў ілюстрацыях І. Д. Шаймарданава

20.03.2026

23 сакавіка ў 11.00 музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё выстаўкі “Казкі А. С. Пушкіна ў ілюстрацыях І. Д. Шаймарданава” са збору Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведнік А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Пушкінскі Запаведнік). На экспазіцыі прадстаўлена каля 60 ілюстрацый да дзвюх з шасці пушкінскіх казак: да «Казкі аб рыбаку і рыбцы», «Казцы аб мёртвай царэўне і аб сямі асілках».
Казачныя малюнкі Ігара Шаймарданава – нядаўняе набыццё музея. Першыя гледачы ўжо ацанілі іранічныя і вельмі душэўныя “Казкі…”. Больш за ўсё здзіўляе крыху нечаканае рашэнне мастака змясціць у знаёмыя ўсім сюжэты і самога Аляксандра Сяргеевіча. Жывапіс і графіка Ігара Шаймарданава прадстаўляе не застылага ў бронзе паэта, а лірычна-іранічнага “летапісца яго міхайлаўскага жыцця”. Вялікі фондавы збор работ гэтага мастака – адна з найбольш запатрабаваных калекцый Пушкінскага Запаведніка.
«Героі пушкінскіх казак у працах Ігара Дзмітрыевіча нібыта працягваюць традыцыю рускай народнай казкі з яе добрым гумарам, шчырай душэўнасцю і некаторай наіўнасцю. З іншага боку, яны, як і ў Аляксандра Сяргеевіча, не такія ўжо і простыя, як можа здацца на першы погляд».
Уваход вольны!
Шчыра запрашаем!