Жаночы кватэрнік: Мінск у жаночых вобразах
01.04.2026
Вясна – лепшы час для прагулак! А што калі падчас прагулкі яшчэ даведацца цікавыя факты пра жыццё жанчын у Мінску? А завяршыць вечар ва ўтульнай прасторы музея за кубкам гарбаты разам з унучкай Якуба Коласа?
Запрашаем на жаночы кватэрнік «Мінск у жаночых вобразах»!
Што нас чакае ў гэты вечар?
👭Прагулка па Мінску з гідам Ганнай Багданавай!
☕️Чаяванне з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай у музеі!
📅9 красавіка, 18.30
📍Месца збору – музей 1-га з’езда РСДРП
🎟 кошт: 45 рублёў
❗️Рэгістрацыя па спасылцы і поўная аплата абавязковыя!