Невядомая Стаўбцоўшчына
16.04.2026
🌿☀️10 мая 2026 года запрашаем на падарожжа па Стаўбцоўшчыне, і гэтым разам мы будзем разгадваць таямніцы незнаёмых Стоўбцаў:
- Што за людзі жылі на Стаўбцоўшчыне ў 19ст.?
- Які чорт пакінуў «Чортаў камень»?
- Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак Стоўбцаў?
- Дзе пахаваныя бацькі Якуба Коласа?
- Дзе Мікалай Крыштаф Сіротка заснаваў касцёл, які дайшоў да нашых часоў?
На ўсе гэтыя пытанні мы пашукаем адказы падчас нашай вандроўкі па невядомай Стаўбцоўшчыне 10 мая 2026 года. Вас чакае пешаходная экскурсія па Стоўбцам, наведванне Новага Свержня, сядзібы Акінчыцы, Чортавага каменя, могілак, дзе пахаваныя бацькі і родныя Якуба Коласа.
❗️Увага! Не забудзьцеся ўзяць з сабою перакус.
❗️Каб мы маглі заказаць патрэбны нам транспарт, трэба забраніраваць месца, унёсшы папярэднюю аплату ў памеры 100 рублёў.
https://forms.gle/BwcCEFyNY8GtnhWK7
⏰ Ад’езд з Мінска ў 9.00 ад музея Якуба Коласа.