Канцэрт навучэнцаў гимназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка
30.04.2026
Шаноўныя сябры!
Музей Якуба Коласа працягвае сваё падарожжа на хвалях музыкі.
Запрашаем вас 6 мая, а 17:30 на цудоўны канцэрт, які ладзяць навучэнцы і выкладчыкі фартэпіяннага і харавога аддзяленняў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка. Яны створаць атмасферу, дзе кожны знойдзе мелодыю для сэрца.
У праграме канцэрта — сапраўднае падарожжа праз стагоддзі, музыка кампазітараў розных эпох і жанраў.
Калі вы любіце музыку, якая кранае, натхняе і даруе цёплыя эмоцыі — не прапусціце гэтую сустрэчу.
Запрашаем узяць з сабой блізкіх і сяброў — хай цудоўны вечар аб’яднае нас усіх!
Кошт – 7 рублёў, уваходны білет у музей.
Будзе захапляльна і атмасферна.