Кола(с) часу… Музейная ноч 2026
05.05.2026
Ёсць ночы, якія не хочацца прапускаць. Калі музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам. Кола(с) часу спыняецца на імгненне, каб мы маглі пачуць, як дыхае гісторыя. У гэтую ноч сядзіба Якуба Коласа ажывае інакш: з музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй.
Кола(с) часу…
Праграма свята, прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў
і Году беларускай жанчыны
16 мая 2023 года
Час правядзення: 15.00 – 23.00
Кошт уваходнага білета– 15 бел. руб.
!Звярніце ўвагу! На некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт!
Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (будынак і сядзіба)
Час знаёмства!
15.00 – 19.00
Музейная сядзіба.
15.00 – 15.30 – выступленне тэатра пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу»
15.30, 16.15, 17.00 – батлеечная інтэрмедыя “На Юр’я” ад арт-гурта “Церніца”
Зона альтанкі.
15.00 – 17.00 – інтэрактыўная пляцоўка з займальнымі майстар-класамі для дзяцей і дарослых (кожную гадзіну)
Музейная сядзіба
15.00 – 17.00 – гульня-квэст“У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну)
Выставачная прастора 1 паверха
16.00 – 17.00 – куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі карцін Барыса Аракчэева “Вобразы родныя мілага краю”.
Вялікая гасцёўня
17.00 – 18.00
– прэзентацыя “Выстаўкі адной карціны” (1925г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея,
– прэзэнтацыя выстаўкі “Годны Народны” з фондаў музея Якуба Коласа,
– лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель
Рабочы кабінет Якуба Коласа
19.30, 20.00, 20.30 – аўтарская экскурсія “Сны Якуба Коласа” ад галоўнага захавальніка фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч
! кошт квітка – 10 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў строга абмежаваная
Запіс на 20:00 https://forms.gle/2E79qC8RxEBSwMS18
Запіс на 20:30 https://forms.gle/TSK41pau1ZQAAige9
Час гістарычнай рэканструкцыі!
Музейная сядзіба.
16.00 – 18.00 – «Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР “Нашчадкі”
Расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў гэты час.
Час спяваць!
18.30 – 19.00
Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”
Традыцыйныя беларускія спевыад фальклорнага гурта “Соль”.
Час танчыць!
19.00 – 20.00
Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”
Традыцыйныя беларускія танцыад Капэлы традыцыйнай музыкі “Анягож”.
Час слухаць музыку!
Музейная сядзіба.
20.00 – 21.00 – канцэрт барочнай музыкі ад музыкі і этнографа Алеся Лася
Алесь Лось – музыка, мастак, этнаінструментолаг. Капэла Алеся Лася спыняе час і запрашае зрабіць разам падарожжа ў мінулае. Разам мы даведаемся шмат цікавага пра гісторыю беларускай музыкі, пачуем музыку эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, канешне ж, будзем танчыць.
Вялікая гасцёўня.
*21.00 – 22.00 – гурт “Zvonku”
Zvonku аб’ядналіся з мэтай ствараць сучасную беларускую музыку, рабіць яе моднай, стылёвай, моладзевай. Музыкі ствараюць песні не толькі на сур’ёзныя тэмы, але і іранічныя драйвовыя трэкі. Тым не менш хлопцы перыядычна здзіўляюць глыбокімі творамі, часам нават трагічнымі. З нядаўняга часу гурт мае акустычную праграмму, якую і плануе прадставіць слухачам падчас выступа на Ночы Музеяў
! кошт квітка – 20 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў абмежаваная. https://forms.gle/bb4Yh5NxqwvCKjwW8
Час глядзець!
Прастора экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”:
*21.30 – 23.00 – прагляд першага беларускага фільма “Забітая жыццём” (1926г.) у прасторы мемарыяльнага гаража Якуба Коласаз жывым музычным суправаджэннем ад тапёра.
! кошт квітка – 20 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў абмежаваная.
https://forms.gle/Z9BiDERnB4GL7k237
📞 (017) 353-17-03, 270-17-02
📩 info@kolasmuseum.by
🔗 kolasmuseum.by