Музейная ноч 2026. Кола(с) часу… Час знаёмства!

07.05.2026

Вечар не спяшаецца. Ён толькі пачынае знаёміць цябе з тым, што хаваецца за музейнымі дзвярыма. Спачатку – смех дзяцей каля альтанкі, потым – загадкавы лес з дзядзькам Якубам, а далей – карціны, лекцыі і прэзентацыі, якія адкрываюць нечаканыя грані, менавіта гэтай ноччу музей раскрые дзверы ў свае самыя патаемныя куточкі. Гэта час, калі хочацца быць усюды адразу. І гэта магчыма.
🎭 15:00-15:30 – тэатр пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу»
🎭 15.30; 16.15; 17.00 – батлеечная інтэрмедыя “На Юр’я” ад арт-гурта “Церніца”
🧺 15:00-17:00 – гульня-квэст «У грыбы з дзядзькам Якубам» (кожную гадзіну)
🎨 15:00-17:00 – майстар-класы для дзяцей і дарослых (кожную гадзіну)
🖼 16:00-17:00 – куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі карцін Барыса Аракчэева “Вобразы родныя мілага краю”.
📖 17:00-18:00 – прэзентацыя “Выстаўкі адной карціны” (1926г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея
🏛 17:00-18:00 – прэзэнтацыя выстаўкі “Годны Народны” з фондаў музея Якуба Коласа
🎤 17:20-19:00 – лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель
✨ 19.30, 20.00, 20.30 – аўтарская экскурсія “Сны Якуба Коласа” ад галоўнага захавальніка фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч (Увага! абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў строга абмежаваная!)
🎫 Уваход па агульным білеце (15 руб.), экскурсія “Сны Якуба Коласа” аплочваецца асобна (10р.)
Першая частка вечара – як першая старонка добрай кнігі. Яна настройвае, заінтрыгоўвае і абяцае, што далей будзе яшчэ цікавей. Прыходзь, каб потым не шкадаваць. 📖✨