Музейная ноч 2026. Кола(с) часу… Прагляд першага беларускага фільма “Забітая жыццём”

08.05.2026

🎥Самая позняя гадзіна ночы. Самая нечаканая лакацыя – гараж Якуба Коласа. 🎹Самы стары беларускі фільм, якому амаль сто гадоў. «Забітая жыццём» – нямы фільм, але не маўклівы: яму голас верне жывы тапёр за піяніна. Атмасфера моманту захопіць кожнае сэрца!
🌙 21:30 – 23.00 – прагляд першага беларускага фільма “Забітая жыццём” (1926г.) у прасторы мемарыяльнага гаража Якуба Коласа
❗️ Кошт: 20 руб.
❗️ Папярэдні запіс абавязковы (колькасць месцаў абмежаваная) па спасылцы https://forms.gle/Z9BiDERnB4GL7k237
🌒Ноч музеяў заканчваецца, але незвычайна. Святлом кінапраектара, жывой музыкай і адчуваннем, што ты дакрануўся да чагосьці сапраўднага. Гэта трэба бачыць. Да сустрэчы ў музее! ✨