Музейная ноч 2026. Кола(с) часу… Бембель пра Бразера

12.05.2026

🏛У 2026 годзе адзначаецца стогадовы юбілей з моманту надання Якубу Коласу ганаровага звання Народнага паэта Беларусі, што стала прызнаннем яго ўнёску ў развіццё беларускай мовы і літаратуры. Гэтая падзея не толькі адзначыла яго творчы шлях, але і падкрэсліла важнасць яго слова для беларускага народа. З гэтай нагоды рашэннем прэзідыума Віцебскага выканкама ў 1927 годзе быў набыты партрэт Якуба Коласа аўтарства Абрама Бразера для перадачы ў фонды Віцебскага музея.
🖼Толькі падчас музейнага свята “Кола(с) часу” наведвальнікі атрымаюць магчымасць не толькі ўбачыць знакаміты партрэт з фондаў Віцебскага музея, але і пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Абрама Бразера на лекцыі мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель.
📖 17:00-17:20
– прэзентацыя “Выстаўкі адной карціны” (1926г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея
– прэзэнтацыя выстаўкі “Годны Народны” з фондаў музея Якуба Коласа
🎤 17:20-19:00 – лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель