Здароваму ўсё здорава!
20.05.2026
У суботу, 30 мая, а 13:00, Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў беларускай культуры і гісторыі. Разам мы цікава правядзем час.
Вас чакае:
🧶 майстар-клас па стварэнню народнай лялькі “На здароўе”, якая можа стаць добрым сувенірам, падарункам, абярэгам;
🏠 агляд дома, у якім жыў вялікі паэт Якуб Колас;
🌱 лекцыя пра медыцыну ў гісторыі Беларусі: ад знахарак, народнай медыцыны, дзіўных і жахлівых метадаў мінулага да сучаснасці і нават недалёкай будучыні.
Кошт удзелу – 10р. (ніткі, стужкі, упрыгожванні для лялькі ўваходзяць у кошт).
Запис па спасылцы: https://forms.gle/nMCM3EhfQrC6J7rF8
З А П Р А Ш А Е М !