МАЙСТАР-КЛАС ПА КУПАЛЬСКІХ СПЕВАХ.
27.05.2026
☀️🌿ЗАПРАШАЕМ НА МАЙСТАР-КЛАС ПА КУПАЛЬСКІХ СПЕВАХ.
🎶18 чэрвеня а 18-й запрашаем на майстар-клас па беларускіх народных спевах, каб адчуць прыгажосць купальскага часу праз традыцыйныя песні.
Кожны ўдзельнік майстар-класа знойдзе свой голас у народнай манеры і натхніцца традыцыйным спеўным мастацтвам сваёй зямлі.
👩🏫Падчас занятка прысутных чакаюць дыхальныя і вакальныя практыкаванні, а потым разам развучым і заспяваем традыцыйныя купальскія песні!
❗️Далучыцца можа кожны — занятак разлічаны на любы ўзрост і спеўны досвед!
Майстар-клас будзе весці таленавітая спявачка традыцыйнага стылю Вольга Асташэўская — вакалістка гурта Sol і цымбалістка гурта Анягож.
📅 Дата: 18.06.2026
🕒 Час: 18:00
📍 Мінск, Акадэмічная, 5
👛 15р.
Запіс на мерапрыемства абавязковы. Колькасць месцаў абмежаваная.