Майстар-класы ў музеі
30.06.2026
🎨 Запрашаем у свет традыцый і творчасці!
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае вас і вашых сяброў на ўнікальныя майстар-класы і інтэрактыўныя лекцыі. Тут кожны знойдзе занятак да душы — ад гісторыі старажытных млыноў да стварэння абярэгаў уласнымі рукамі.
📌 Што мы прапануем:
🔸 “Асілкі зямлі беларускай” — даведайцеся пра гісторыю млыноў і зрабіце ляльку-«Млынарку».
🔸 “Святло традыцый” — лекцыя пра елачныя цацкі і майстар-клас па стварэнні лялькі «Калядная каза».
🔸 “Нязгаснае святло продкаў” — акуніцеся ў гісторыю батлейкі і зрабіце «Каляднага анёла».
🔸 “Сонечны конь” — пра каняводства, міфалогію і ляльку-абярэг «Сонечны конь».
🔸 “На шчасце, на долю…” — стварыце «Неразлучнікаў» і пазнайце пра каханне і вясельныя абрады Беларусі.
🔸 “Вясна, вясна жаданая!” — лекцыя пра вясну і майстар-клас па ляльцы «Птушка шчасця».
🔸 “Здароваму ўсё здорава” — падарожжа ў гісторыю медыцыны і стварэнне лялькі «На здароўе».
🔸 “Акенца шчасця” — зрабіце сувенір з галін дрэва ў тэхніцы фларыстыкі, каб захаваць летні настрой.
🎁 Кошт удзелу — усяго 10 рублёў.
❗️ Увага: заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек. Папярэдні запіс абавязковы!
📞 Даведкі і запіс па тэлефонах:
270-17-02 | +375 29 284 17 02
Час правядзення абмяркоўваецца індывідуальна.