Промні жнівеньскага сонца

03.08.2026


🍃 Што можа быць лепш за пятнічны вечар на балконе сядзібы Коласа?
Хіба што вечар з чаем, кветкамі і чароўным рукатворным падарункам!

Што ў праграме?

🌿 Майстар-клас па стварэнні ўпрыгожвання для дома «Акенца шчасця» ў тэхніцы фларыстыкі. Зрабіці сваімі рукамі цудоўны сувенір, які будзе нагадваць пра цёплы летні вечар.
🍵 Зялёны чай і травяная гарбата з духмянымі і смачнымі пачастункамі.
🏡Агляд дома вялікага паэта – пагрузіцеся ў атмасферу, дзе жыў і тварыў класік.

Асаблівы настрой нашаму вечару дадасць і сама прастора. Чаяванне пройдзе на балконе сядзібы, адкуль адкрываецца прыгожы далягляд на сад дзядзькі Якуба. Гэта будзе сапраўднае спатканне з гісторыяй, прыродай і ўтульнасцю, укутанае ў коўдру натхнення і творчасці. ❤️🌾

Кошт удзелу – 20р. (стабілізаваныя кветкі і мох, сухацветы, штучная зеляніна і мініяцюры, пачастункіўваходзяць у кошт).
Папярэдні запіс па спысылцы https://forms.gle/LGX1VFuxfzak2yU49