Дзень памяці Якуба Коласа

07.08.2026

13 жніўня 2026, у дзень памяці Якуба Коласа, на Вайсковых могілках горада Мінска адбудзецца ўскладанне кветак да магілы Песняра.

70 гадоў таму пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). У культуры кожнага народа ёсць свае знакавыя імёны. Імя Якуба Коласа знаёма кожнаму беларусу яшчэ з дзяцінства. Талент Песняра выключны і фенаменальны, і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. І жыццё паэта – узор і прыклад для ўсіх, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў.

У тыя сумныя дні, 70 год таму, здавалася, што разам з ім сыходзіць у мінулае цэлая эпоха. Аднак дзень памяці Песняра і сёння збірае ў доме-музеі і на Вайсковых могілках людзей.

13 жніўня, у дзень смерці Якуба Коласа, аддаць даніну павагі нацыянальнаму класіку прыйдуць прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі, родныя і блізкія Песняра, музейная супрацоўнікі, беларускія паэты і пісьменнікі, у тым ліку заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт і журналіст Навум Гальпяровіч і член саюза пісьменнікаў, паэт Кастусь Цыбульскі.

Збор на Вайсковых могілках (г. Мінск, вул. Казлова, 11) у 13:10. Пачатак цырымоніі ў 13:20.

У 15:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) запрашае на памятны канцэрт Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Уваход вольны.

Да дня памяці, на музейнай экспазіцыі для наведвальнікаў будзе прадстаўлена пасмяротная маска Якуба Коласа.