Час ведаў у доме Коласа

19.08.2026

 У першыя дні верасня музей запрашае да сабе ў госці на майстар-класы, квэсты, экскурсіі.

Для розных узростаў – свае праграмы:

 Квэсты і гульні (5 руб./чал.):

  • «Таямніцы дома Песняра» (5–11 класы) – адказвайце на пытанні і знаёміцеся з экспазіцыяй і фактамі з жыцця Коласа.
  • «Я – Міністр грыбной гаспадаркі» (1–5 класы) – займальная гульня пра грыбы Беларусі і чаму паэт лічыў сябе іх міністрам.
  • «Псеўданімы Коласа» (1–4 класы) – рэбусы і гульня, каб даведацца пра творчыя псеўданімы класіка.

 Майстар-класы з лекцыямі (10 руб./чал.):

  • “Асілкі зямлі беларускай” – лекцыя пра млыны + лялька «Млынарка».
  • “Святло традыцый” – гісторыя елачных цацак і лялька «Калядная каза».
  • “Нязгаснае святло продкаў” – пра батлейку і «Калядны анёл».
  • “Сонечны конь” – гісторыя прыручэння каня, міфалогія і лялька-абярэг.
  • “На шчасце, на долю…” – пра каханне і вясельныя абрады + лялька «Неразлучнікі».
  • “Вясна, вясна жаданая!” – вясна ў славянскай культуры і паэзіі Коласа + «Птушка шчасця».
  • “Здароваму ўсё здорава” – медыцына ў гісторыі Беларусі + лялька «На здароўе».
  • “Акенца шчасця” – фларыстычны сувенір з галін дрэва для летняга настрою.

 Экскурсіі па экспазіцыі музея – штодня!

Для школьнікаў: уваход – 4 руб. з чалавека + экскурсійнае абслугоўванне – 10 руб. з групы.

 Важна: Папярэдні запіс абавязковы. Заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек. Час правядзення абмяркоўваецца.

 Даведкі і запіс:
270-17-02 | +375 29 284 17 02