Пра галоўнае: Колас, слова і мова

26.08.2026

31 жніўня 2026 года, у 11.00 у музеі Якуба Коласа адбудзецца міжнароднае комплекснае мерапрыемства, якое аб’яднае тры значныя імпрэзы: прэзентацыю факсімільнага выдання «Методыка роднай мовы», круглы стол «Пра галоўнае: Колас, слова і мова» і адкрыццё часовай экспазіцыі «Было іх двое ў пятай роце», створанай сумесна з Дзяржаўным музеем-запаведнікам М.А.Шолахава «Ціхі Дон».
Цэнтральнай падзеяй стане прэзентацыя ўнікальнага факсімільнага выдання працы Якуба Коласа «Методыка роднай мовы». Гэты твор —  першы метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Многія думкі Якуба Коласа выказаныя ў 20-я гады мінулага стагоддзя актуальныя і сёння.
Працягам размовы стане круглы стол «Пра галоўнае: Колас, слова і мова», удзельнікі якога — музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, бібліятэкары, навукоўцы — абмяркуюць самыя актуальныя пытанні.
Асаблівым момантам стане адкрыццё часовай экспазіцыі “Было іх двое ў пятай роце”. Праект прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны і іх адлюстраванню ў творчасці Якуба Коласа і Міхаіла Шолахава