МАЙСТАР-КЛАС ПА СПЕВАХ
11.09.2026
☀️🌾ЗАПРАШАЕМ НА МАЙСТАР-КЛАС ПА СПЕВАХ.
🎶 24 верасня а 19-й запрашаем на майстар-клас па беларускіх народных спевах, прымеркаваных да свята ўраджаю Багач.
Кожны ўдзельнік майстар-класа знойдзе свой голас у народнай манеры і натхніцца традыцыйным спеўным мастацтвам сваёй зямлі.
👩🏫Падчас занятка прысутных чакаюць дыхальныя і вакальныя практыкаванні, а потым разам развучым і заспяваем традыцыйныя песні да свята Багач!
❗️Далучыцца можа кожны — занятак разлічаны на любы ўзрост і спеўны досвед!
Майстар-клас будзе весці таленавітая спявачка традыцыйнага стылю Вольга Асташэўская — вакалістка гурта Sol і цымбалістка гурта Анягож.
📅 Дата: 24.09.2026
🕒 Час: 19:00
📍 Мінск, Акадэмічная, 5
👛 15р.
✍️Запіс на мерапрыемства абавязковы. Колькасць месцаў абмежаваная.
https://forms.gle/fceYBw6CXqBJuEUGA