“Натхненне і спадчына: жанчыны сям’і Якуба Коласа
06.10.2026
🌾14 кастрычніка 2026 года а 18-й у межах тыдня бацькоўскай любові адбудзецца сустрэча-чаяванне “Натхненне і спадчына: жанчыны сям’і Якуба Коласа”
Падчас мерапрыемства
📌Даведаемся пра жанчын роду Якуба Коласа – пра яго маці, сясцёр.
📌Не абмінём ўвагай асобу спадарожніцы жыцця Якуба Коласа, жонкі паэта – Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч.
📌Раскажам пра нявестак народнага паэта.
🍎Удзельнікі імпрэзы змогуць убачыць рэдкія мемарыяльныя рэчы, як з фондаў музея, так і з прыватнага архіва, ужывую сустрэцца і задаць свае пытанні цяперашняму пакаленню жанчын сям’і Якуба Коласа – унучкам Марыі і Веры Міцкевіч, а таксама праўнучцы, галоўнай захавальніцы фондаў Васіліне Міцкевіч.
⚡️Падчас чаявання гасцей чакаюць прыемныя сюрпрызы!
🏛 Мінск, Акадэмічная, 5
📅 Дата: 14.10.2026
🕒 18:00
👛30 рублёў
✍️Папярэдні запіс абавязковы: https://forms.gle/GdpZRZJwbiACSWMp6