СВЯТОЧНЫ ЎРАДЖАЙ
20.10.2026
Восень гэта час збору ўраджаю, падвядзення вынікаў і, вядома ж, цёплых сустрэч пад гук любімых мелодый.
Фальклорны ансамбль «Млынок» і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае вас на незабыўнае свята народнай творчасці! Вашай увазе будуць прадстаўлены песні ды танцы, якія адпавядаюць традыцыйнаму народнаму календару.
Песня для беларуса заўсёды была чымсьці большым, чым проста музыка. У ёй і радасць працы, і боль кахання, і глыбокая мудрасць нашых продкаў. Сёння мы прапануем вам прайсці па сцежках народнай творчасці і адчуць душу беларускай песні. Гэта будзе сапраўдная пагрузка ў жывую спадчыну нашай краіны!
📅 24 кастрычніка (субота)
🕐 13:00
💰 10 рублёў
Прыходзьце ўсім сям’ёй, каб пагрэцца ў атмасферы аўтэнтычнай беларускай культуры, патанцаваць і адпачыць душой