Музычны Мінск
26.10.2026
Мінск, безумоўна, музычны горад. Каб адчуць музычны каларыт нашай сталіцы, запрашаем вас на канцэрт-экскурсію. Пад час гэтага тэматычнага шпацыру вы дазнаецесь і пачуеце, аб чым спяваюць куранты на вежы гарадской Ратушы, даведаецеся аб галоўных славутасцях і выдатных музычных мясцінах Мінска. Некаторыя з вас ведаюць, што ў сталіцы ёсць вуліцы і ўстановы, названыя ў гонар выбітных кампазітараў, знакамітых музыкантаў і іншых дзеячаў культуры. Чаму мінавіта тыя ці іншыя прозвішчы ўвекавечаныя, распавядае аўтар праграмы і музыказнаўца Дар’я Вітко.
А музычным падарункам стануць упадабаныя інструментальныя кампазіцыі і песні Ігара Лучанка, Ігара Паліводы, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Яўгена Глебава і іншых знакамітых кампазітараў, лёс якіх быў звязаны з Мінскам. У праграму таксама ўключана старажытная музыка, якая гучала ў мінулых стагоддзях, як у гасцёўнях, так і ў канцэртных залах беларускіх гарадоў, у тым ліку ў Мінску.
Выканаўцы: – лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў Галіна Сакольнік, Ганна Янкоўская, Алёна Ніканчук-Варанцова, Фёдар Чарэнка, Святлана Еўтух, Іван Кручко, Наталля Змітровіч,, Таццяна Лясун, Сяргей Вайніцкі.
Аўтар і вядучая праграммы – музыказнаўца Дар’я Вітко.
🕕 3 лістапада а 18:00
🌱 15 рублёў
🏠 Акадэмічная, 5