Адзіны бясплатны дзень для наведвання музеяў для навучэнцаў школ і каледжаў (апошняя серада месяца)
Кожную апошнюю сераду месяца ўсталёўваецца адзіны бясплатны дзень наведвання экспазіцый Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа для арганізаваных груп навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Такая магчымасць створана ў рамках рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Бясплатна наведаць музей арганізаваныя групы навучэнцаў могуць ТОЛЬКІ ПА ПАПЯРЭДНІМ ЗАПІСЕ. Прадугледжана таксама бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па пастаянных і часовых экспазіцыях (акрамя камерцыйных часовых экспазіцый). Экскурсійнае суправаджэнне таксама будзе ажыццяўляцца ТОЛЬКІ ПА ПАПЯРЭДНІМ ЗАПІСЕ.
ВАЖНА:
Папярэдні запіс завяршаецца ў нядзелю, якая папярэднічае апошняй серадзе кожнага месяца.
Колькасць груп абмежавана.