«На Акадэмічнай»
“На Акадэмічнай” – унікальная прастора, створаная для таленавітай і амбіцыйнай моладзі Беларусі! Творчасць – гэта не толькі індывідуальны працэс, але і магчымасць для ўзаемадзеяння, абмену ідэямі і натхнення.
“На Акадэмічнай” становіцца месцам сустрэчы для тых, хто гатовы дзяліцца сваімі думкамі, шукаць новыя формы самавыяўлення і развіваць свае таленты ў творчай атмасферы.
Сольны канцэрт Nevika
Першы сольны канцэрт маладой выканаўцы Nevika!
Сваім прыкладам яна яскрава даказвае, што пры вялікім жаданні ў музыцы можна пераадолець любыя рамкі і межы: Віка выпускае трэкі, ужываючы актуальныя тэндэнцыі сучаснай «электронікі», смела спалучаючы розныя жанры і стылі.


Вялікі канцэрт Ільі Шынкарэнкі
Ілья Шынкарэнка — малады выканаўца і папулярны блогер, які заваяваў сэрцы слухачоў сваімі ўнікальнымі кампазіцыямі і харызмай.
Ён актыўна папулярызуе беларускую мову сярод моладзі, натхняючы сваіх прыхільнікаў выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзённым жыцці і творчасці.
Канцэрт дуэта Дабранач
Дабранач – беларускі інды-фолк дуэт, які стварае ўтульныя і лямпавыя песні, натхнёныя простымі дробязямі з паўсядзённага жыцця. Іх музыка працята цеплынёй і шчырасцю, адлюстроўваючы атмасферу спакою і утульнасці.
З мелодыямі, якія лёгка запамінаюцца, і тэкстамі, якія выклікаюць настальгічныя пачуцці, Дабранач запрашае слухачоў пагрузіцца ў свет простых радасцяў.
