«Тэатр+музей»

Сардэчна запрашаем у свет, дзе тэатр сустракаецца з музеем! Праект “Тэатр+музей” — гэта ўнікальная ініцыятыва, якая аб’ядноўвае два віды мастацтва, ствараючы непаўторную атмасферу для гледачоў і ўдзельнікаў. У рамках праекта вы зможаце атрымаць асалоду ад разнастайных пастановак, пачынаючы ад захапляльных монаспектакляў, заканчваючы займальнай батлейкай у сценах музея Якуба Коласа.

Монаспектакль “Грамадзянін Месяца”

Монаспектакль Аляксея Кулакова – паэтычны, кранальны спектакль, у якім галоўную ролю іграе адзінота, гэта шчыры дыялог з гледачом тэт-а-тэт пра тое, што адзінота можа быць дарам і пра тое, як важна шанаваць той момант, у якім ты ёсць.

Сучасная батлейка “Дом з марамі”

Што такое батлейка? Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з 16 стагоддзя. Тут паказаны беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя.

Традыцыйны і ў той жа час сучасны тэатр лялек “Дом з марамі” падабаецца дзецям і дарослым.

Тэатралізаванае чытанне кнігі “Цудоўны сад” ад “Каробка тэатр”

Маленькае дрэўца вымушана пакінуць свой цудоўны лес. Яно доўга бегла і нарэшце трапіла ў дагледжаны прыгожы сад. Але ці прымуць яго іншыя дрэвы, бо для іх самае галоўнае – карані, якіх няма ў дрэўца.

Тэатралізаванае чытанне кнігі “Цудоўны сад” пераносіць нас у дзіўны свет сяброўства і пошукаў сябе.

Тэатралізаванае чытанне ўрыўкаў з паэмы “Сымон-музыка” ад акцёраў РТБД

Тэатралізаваная пастаноўка п’есы, “прататып” спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ролевага ліста, а дзеянне разгортваецца ва ўяўленні гледача.

Спектакль “Робат і Ракета” ад тэатра “Леў і птушка”

Прыгатуйцеся! Падарожжа Нортана і Альфы будуць зусім не простымі! Мы з вамі:
Збярэм робата.
Адгадаем загадкі Тэхнамедузы.
Збяром касмічнае смецце.
Пагуляем з нанагусеніцай і зразумеем, чаму яна такая сумная.
Створым цэлае войска рабамінікаў.
Пасадзім кветкі на іншых планетах.
Устроім тэхна-дыска-вечарынку!

«Леў і Птушка» прадстаўляе інтэрактыўны спектакль пра прыгажосць такіх маленькіх і простых рэчаў у вялікім тэхнаміры.

Як думаеце, ці можа робат адчуваць, сябраваць і самае галоўнае – кахаць? І ці можна выгадаваць шчасце ўнутры сябе як кветку, бо гэта і ёсць сапраўдны ЦУД!