background

Анлайн-гульня "...Глядзець на свет вачыма мастака"

25.05.2020

Даем старт анлайн-гульні па сумеснай выставе музея Якуба Коласа і мастака Анатоля Бяляўскага “…Глядзець на свет вачыма мастака”

 

Найбольш уважлівыя навадвальнікі нашага сайта без вялікіх намаганняў адкажуць на нашыя пытанні, а самыя спрытныя атрымаюць падаруначкі!

 

1.Менавіта ля гэтай вёскі ў 1812 годзе Напалеон пацярпеў самае знішчальнае сваё паражэнне. Страціўшы каля 35 тысяч вайскоўцаў, большую частку артылерыі і абозаў, французская армія тады фактычна перастала існаваць.

Які населены пункт намаляваў мастак на карціне?

А) вёску Сцюдзёнка;

Б) вёску Мікалаеўшчына;

В) вёску Балачанка;

Г) вёску Талька.

 

2. Які замак натхніў мастака на “Летні пейзаж”?

А) Мірскі;

Б) Нясвіжскі;

В) Лідскі;

Г) Ковельскі.

3. Размяшчаеца гэты вадаём на малой радзіме Анатоля Бяляўскага ў Смаргонскім раёне. Тут ён хлапчуком купаўся, на яго берагах загараў пад ласкавым сонейкам. А яшчэ … ён дапамагаў сямікласніку Толю карміць сям’ю. Хлопчык прачынаўся ў 5 гадзін раніцы і ішоў рыбачыць, дадому прыносіў па два кілаграмы рыбы!  Пасля напраўляўся ў лес па грыбы… Добрая падтрымка для родных была!

Назавіце гэты вадаём.

А) возера Вішнева;

Б) возера Свір;

В) рака Вілія;

Г) возера Грымячае.

 

3. Зямным раем для творчых асоб называюць гэты мінскі раён – унікальны гістарычны раён у цэнтры Мінска.

Ён быў пабудаваны ў 1940—1950-я гады. Архітэктар праектаваў гэтыя кварталы ў якасці жылля для вышэйшага кіраўніцтва штаба Беларускай ваеннай акругі.

Існуюць нават яго параўнанні з кварталам “Вулей” у Парыжы па прычыне наяўнасці мастацкіх студый і адпаведных магчымасцяў стварэння турыстычнай славутасці. У адной з мансардаў гэтых мілых жоўтых домікаў і размяшчаецца студыя Анатоля Бяляўскага.

А) Уручча;

Б) Усход;

В) Малінаўка;

Г) Асмалоўка.

 

4. Нараджэнне адной з карцін звязана з унікальным народным абрадам. Сваім узнікненнем абрад абавязаны салдатам і афіцэрам царскай арміі, якія ў XVIII стагоддзі, знаходзячыся на Капыльшчыне, падчас калядных свят хадзілі па хатах мясцовых жыхароў і паказвалі вясёлыя сцэнкі. За ўсмешкі і добры настрой сяляне дзякавалі “акцёрам” прысмакамі. Салдаты пайшлі з вёскі, а яе жыхары захавалі традыцыю і нават узбагацілі святочнае дзеянне. Дарэчы, у 2009 годзе ўнікальны беларускі народны абрад «Калядныя цары», які існуе толькі ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць), увайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Як называецца палатно?

А) «Калядныя цары»;

Б) «Купальская кветка»;

В) «Жаніцьба Цярэшкі»;

Г) «Саўка ды Грышка».

5. Як вы думаеце, колькі карцін намаляваў Анатоль Бяляўскі да гэтага дня?

А) Каля 100;

Б) каля 10;

В) каля 1000;

Г) каля 3000.

Свае адказы адпраўляйце на адрас muzeykolas@yandex.ru

Пераможца творчага спаборніцтва абавязкова атрымае прызы ад Дома-музея Якуба Коласа!