background

Да Сусветнага дня навукі. Вяртанне цікавага экспаната

10.11.2020

Сябры! Запрашаем да нас у музей. У нас для вас ёсць навінкі!

  • Да Сусветнага дня навукі. Вяртанне цікавага экспаната

Раней у экспазіцыі нашага музея знаходзіўся макет першага даваеннага дома Якуба Коласа. Калісьці яго зрабілі па ўспамінах першага дырэктара музея, старэйшага сына Коласа Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча.

Цяперашнія супрацоўнікі знайшлі на філіяле музея гэты экспанат і правялі сур’ёзную даследчую працу – прааналізавалі тыя дакументы, якія засталіся ад старой экспазіцыі, па фотафіксацыях і архіўных дакументах узнавілі макет дома Русецкага і вярнулі яго ў экспазіцыйную прастору Дома-музея Якуба Коласа.

Макет інтэрактыўны! Згодна з тэхналогіямі 80-х гадоў мінулага стагоддзя, у ім запальваюцца лямпачкі (вельмі рамантычна!), уверх узнімаецца дах і можна разгледзець інтэр'ер хаты.

Старэйшы сын Якуба Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч у сваёй кнізе “Любіць і помніць” так апісваў той перыяд жыцця сям’і Міцкевічаў і хату, у якой жылі: “У Менск мы прыехалі 15 мая 1921 года. Чамусьці сам момант прыезду мне не запомніўся, хаця сучаснікі адзначалі вельмі цёплы і ўрачысты прыём Коласа сустракаўшымі.

Спачатку мы жылі кватарантамі ў двары пана Русецкага. Вільгельм Русецкі – паляк, быў уласнікам чатырох драўляных дамоў у самым пачатку Старажоўскай вуліцы (цяпер у двары 50-й школы па вул. Кісялёва, непадалёку ад плошчы Перамогі).

Савецкая ўлада нацыяналізавала дамы Русецкага, але яго, старога чалавека, не кранулі, пакінуўшы яму нават нейкія абмежаваныя правы. Жыў ён у адной з кватэр былога свайго дома, наглядаў за парадкам у дамах і на сядзібе. Пазней, у 1933 годзе, Русецкі выехаў у Польшчу да свайго сына, капітана парахода.

Жыццё і побыт насельнікаў двара, у тым ліку і сваёй сям’і, Колас апісаў у апавяданні “У двары пана Тарбецкага”. Памятаю, што спачатку бацька пісаў “Калектыў пана Трамбецкага”, але яго добры знаёмы Аркадзь Смоліч меў блізкага сябра з такім прозвішчам і папрасіў Коласа замяніць прозвішча героя апавядання. А цэнзары палічылі непажаданым спалучэнне паняццяў “калектыў” і “пан”, і аўтар замяніў назву апавядання”.