Якуб Колас значную частку свайго жыцця свядома аддаваў педагагічнай дзейнасці, выкладаў у розных навучальных установах краіны. Шчаслівае спалучэнне таленту настаўніка і паэтычнага дару дало магчымасць праз кожны радок, кожнае слова перадаць свой запавет будучым пакаленням. Народны паэт апрацаваў звыш 40 народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах Якуб Колас – не толькі дзіцячы пісьменнік, а і педагог-выхавацель, які з замілаваннем расказвае пра прыгажосць роднай зямлі, раскрывае магчымасці сакавітага беларускага слова.
Падчас мерапрыемства “Дасціпным і кемлівым” другакласнікі сталічнай гімназіі № 18 паўдзельнічалі у літаратурных конкурсах, паспаборнічалі ў чытанні скорагаворак, прадэманстравалі веданне твораў Якуба Коласа. Галіна Барысаўна Пшонік прачытала дзецям свае творы, а затым адбылося іх абмеркаванне. Галіна Барысаўна падаравала класу сваю кнігу з дарчым надпісам.
І пад занавес дзеці загадалі патаемныя жаданні каля дубоў, пасаджаных рукамі Якуба Коласа, а затым патрапілі на сапраўную машыну часу і перанесліся дзякуючы ёй у далёкае мінулае! Глядзіце наш фотарэпартаж!