background

Дэлегацыя музея працуе на "Славянскім базары" у Віцебску

13.07.2023

Сёння ў межах міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея) адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” да 100-годдзя з часу выхаду ў свет, а таксама акцыя «Чытаем “Новую зямлю” разам». Да акцыі далучыліся: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, кіраўнікі і рэжысёры народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.