background

Дзень памяці Песняра

13.08.2023

Мітынг і ўскладанне кветак да магілы Песняра. 67 гадоў таму пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). У тыя дні здавалася, што разам з ім сыходзіць у мінулае цэлая эпоха. Аднак, Дзень памяці Песняра і сёння збірае на Вайсковых могілках прыхільнікаў яго творчай спадчыны.

  • Дзень памяці Песняра
  • Дзень памяці Песняра
  • Дзень памяці Песняра

У рамках Дзён памяці Якуба Коласа 14 жніўня адбылася куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі " ... не забывайце. Якуб Колас", прысвечанай жалобнай даце. На выставе можна ўбачыць унікальныя музейныя прадметы: пасмяротную маску Якуба Коласа (аўтарства беларускага скульптара-манументаліста Заіра Азгура), фатаграфіі жалобнай працэсіі і тэлеграмы са спачуваннем, якія рэдка паказваюцца наведвальнікам.