background

Дзень памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча

07.07.2023

Сёння мы ўспамінаем старэйшага сына Якуба Коласа Данілу Канстанцінавіча Міцкевіча, арганізатара і першага (1957 – 1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Яго не стала 7 ліпеня роўна 27 гадоў таму. Старэйшы сын Якуба Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч пражыў некароткае цікавае жыццё, якое прысвяціў навуцы і зберажэнню бацькавай спадчыны.

Лёс распарадзіўся так, што са смерцю Якуба Коласа Данілу Канстанцінавічу давялося пераўвасобіцца з прафесійнага хіміка ў прафесійнага музейшчыка: адкрыць Літаратурны музей Якуба Коласа. У 1980 ён выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. Даніла Канстанцінавіч быў найактыўнейшым папулярызатарам творчасці свайго бацькі. Ён ахвотна сустракаўся з наведвальнікамі музея, выступаў у працоўных калектывах. Яго аўтарству належаць шматлікія працы пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успаміны. 

Усё, што датычылася памяці песняра, турбавала і хвалявала Коласавага сына…