Дазвольце вас парадаваць рэпартажам са свята на малой радзіме Якуба Коласа, сядзібе Ласток філіяла "Мікалаеўшчына".
Якуб Колас у аўтабіяграфіі пісаў: "Самыя раннія дзіцячыя гады мае прайшлі ў Сухошчыне, або Ластку. Гэта было глухое месца – поле, навокал лес ды адна толькі сяліба лесніка – хата, гумно, хлеў…
Часамі да нас заходзіў хто з сваякоў з Мікалаеўшчыны, адкуль былі родам бацькі, і заставаліся на некалькі дзён. Мне было вельмі цікава паслухаць іх гутаркі"...
Хлопчык з Божай іскрай – Костусь – з малых гадоў у простых з’явах і рэчах бачыў незвычайнае, тое, што не было дадзена адчуць і ўбачыць іншым. Гэтыя ўражанні адлюстраваліся ў многіх творах песняра, яны хвалявалі яго сэрца, былі прычынай стварэння цудоўных вобразаў...
На сённяшнім свяце на сядзібе Ласток гучалі вершы Якуба Коласа і цудоўная беларуская музыка, прайшла экскурсія і гульня "Якуб Колас - міністр грыбной гаспадаркі ".
І, здавалася, што сам маленькі Костусь выйшаў на ганак і натхнёна чытаў вершы. А яго звонкі галасок рэхам адгукаўся ў вяршалінах магутных лясных дрэў...