background

“Між медыцынай, магіяй і рэлігіяй: замовы”

09.10.2023

12 кастрычніка 2023 года а 18-й ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца лекцыя Таццяны Валодзінай “Між медыцынай, магіяй і рэлігіяй: замовы”.
Таццяна Валодзіна — фалькларыст, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследуе фальклор беларусаў, традыцыйную духоўную культуру, з 1986 года сталы ўдзельнік палявых даследаванняў, што ахапілі большасць раёнаў на тэрыторыі Беларусі.
Асаблівую ўвагу даследчыца аддае народнай медыцыне і замовам беларусаў у еўрапейскім кантэксце, даследчыца талочнай абраднасці і песень беларусаў, сімволікі і семантыкі побытавых рэчаў, народнага календару, а таксама распрацоўшчыца фалькларыстычнага вывучэння народнай медыцыны беларусаў як часткі духоўнай культуры, этназнакавых функцый чалавечага цела.

Падчас імпрэзы ў фае будзе арганізаваны кніжны кірмаш.

Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.
Сардэчна запрашаем!