background

Музычны спектакль для дзяцей “Чырвоная Шапачка на новы лад”

23.08.2023

Музычны спектакль для дзяцей “Чырвоная Шапачка на новы лад”

 

30 жніўня 2023 года а 18.00 ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца музычны спектакль для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Чырвоная Шапачка на новы лад”.

“Чырвоная Шапачка на новы лад” – гэты яскравы творчы праект калектыва Філармоніі дзя дзяцей і юнацтва, асаблівы і па-свойму ўнікальны. Гэта касцюміраваная інтэрактыўная казка-гульня, у якой юныя гледачы актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новай, займальнай гісторыі пра Чырвоную Шапачку. Захапляльная, цікавая і па-сапраўднаму добрая гісторыя пра маленькую дзяўчынку "ажывае" на вачах у гледачоў. З дапамогай вопытнай вядучай, дзеці выбіраюць галоўных дзейных персанажаў казкі, размяркоўваюць ролі, адказваюць на пытанні і дапамагаюць артыстам выбудаваць новую сюжэтную лінію ў спектаклі.

У казцы французскага пісьменніка Шарля Перо злы і страшны шэры Воўк мае намер расправіцца з Чырвонай Шапачкай і яе Бабуляй. Дык чаму б не прагнаць злога разбойніка? Магчыма атрымаецца ўберагчы Чырвоную Шапачку ад сустрэчы з Ваўком? Можа быць мілы, вясёлы Зайчык з казкі «Заюшкіна хатка» зможа стаць новым персанажам у новай гісторыі пра Чырвоную Шапачку?

Выканаўцы роляў - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Працягласць спектакля - 50 хвілін.

Спектакль ідзе на рускай мове.

 

Уваходны білет – дзіцячы - 5 рублёў, дарослы – 8 рублёў.

                

Сардэчна запрашаем на спектакль!

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by