background

Наш фотарэпартаж

22.06.2022

Сёння на Вайсковых могілках Мінска была адкрыта дошка ў гонар сярэдняга сына Якуба Коласа Юрыя (Георгія) Канстанцінавіча Міцкевіча.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прынялі ўдзел намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Спецыялізаванага камбіната камунальна-бытавога абслугоўвання Тур Сяргей Уладзіміравіч, палкоўнік, ваенны камісар Савецкага раёна г. Мінска Пташнік Дзмітрый Мікалаевіч, аўтар мастацкага рашэння дошкі, таленавіты беларускі скульптар, член Беларускага Саюза мастакоў Пятруль Максім Міхайлавіч, архітэктар Левіна Галіна Леанідаўна, даследчыца Коласавай спадчыны, доктар філалагічных навук, прафесар Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Мароз Валянціна Канстанцінаўна, беларускі паэт, зямляк Якуба Коласа Хвалей Яўген Іванавіч, родныя Якуба Коласа: унучкі Марыя Міхайлаўна і Вера Даніілаўна Міцкевічы, праўнучка Песняра, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Міцкевіч Васіліна Валер'еўна, а таксама загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Наважылава Вольга Яўгеньеўна і навуковы супрацоўнік Грышын Раман Аляксандравіч.

Глядзіце наш фотарэпартаж з імпрэзы.