background

Паэме Якуба Коласа "Новая зямля" - 100 гадоў!

19.07.2023

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

ПРЭС-РЭЛІЗ

“З народнага скарбу душы самабытнай…”

Мерапрыемствы да 100-годдзя выхаду ў свет паэмы

Якуба Коласа “Новая зямля”

23 ліпеня 2023 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” – адзін з лепшых здабыткаў духоўнай спадчыны беларусаў. Па шырыні ахопу падзей і паказу народнага жыцця “Новая зямля” вылучаецца не толькі ў творчасці пісьменніка, але і ва ўсёй нацыянальнай літаратуры. Сёлета мы святкуем 100-годдзе з таго часу, як выдатны твор выйшаў у свет. За гэты час аб паэме напісана мноства артыкулаў, даследаванняў, раскрыты яе багаты змест, ацэнены мастацкія вартасці. І ўсё адно не слабне цікавасць да славутай коласаўскай паэмы. Кожнае новае пакаленне адкрывае ў “Новая зямлі” штосьці сваё, раней не заўважанае або належным чынам не ацэненае. Такі лёс вялікіх эпахальных твораў.

23 ліпеня а 10-й гадзіне ў Доме-музеі паэта адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. За 100-годдзе свайго існавання – гэта 20 перавыданне знакамітага твора.

Стогадоваму юбілею паэмы будзе прысвечана і Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З народнага скарбу душы самабытнай”, якое адбудзецца на малой радзіме Песняра – Стаўбцоўшчыне – дзе дзейнічае філіял “Мікалаеўшчына”. Нездарма сярод чатырох сядзіб была абрана Альбуць. “З трыццаці раздзелаў паэмы дваццаць чатыры напоўнены, насычаны альбуцкай сядзібай, яе наваколлем, людзьмі, падзеямі”, −  даводзіць у кнізе ўспамінаў пра бацьку сын Якуба Коласа Д. К. Міцкевіч.

“Парэчча − слаўная мясціна”, − сведчыць Колас, які ў паэме “Новая зямля” даў гэтую мілагучную назву чароўнаму кутку свайго маленства. Сёння філіял музея Якуба Коласа ў Альбуці ўвекавечвае і адкрывае для гасцей абшары неабдымнай “Новай зямлі”.

 

Праграма мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”

 

23.07.2023 (нядзеля) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5).

10.00 –12.00 – прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”

10.00 – 10.30 – прывітальныя словы ганаровых гасцей свята.

10.30 – 11.30 – прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы “Новая зямля”.

11.30 – 12.00 – кава-паўза.

12.20 – ад’езд  на Стаўбцоўшчыну.

14.00 – г. Стоўбцы, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу.

14.30 – экскурсія па сядзібе Акінчыцы філіяла “Мікалаеўшчына”.

15.00 – “З народнага скарбу душы самабытнай”  Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў  на сядзібе Альбуць.

18.00 – ад’езд у Мінск.

24.07.2023 (панядзелак) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5).

10.00 – дыялогавая пляцоўка аб праектах у межах заключаных дамоў аб супрацоўніцтве.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.com

e-mail: info@kolasmuseum.by