background

Прэм'еры на нашым канале

20.05.2020

18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, на афіцыйным You-tube-канале нашага музея адбылося шмат цудоўных прэм'ер. Запрашаем пацікавіцца!

Для тых, каму падабаецца творчасць Якуба Коласа, старшы навуковы супрацоўнік Аляксандр Крыжэвіч падрыхтаваў вельмі цікавую лекцыю аб аповесці "Дрыгва".

 

Галоўны захавальнік фондаў Васіліна Міцкевіч прыадкрыла таямніцу сноў Якуба Коласа.

А юны сябар музея сямікласнік Аляксей Воўк разам з бацькамі зняў відэа пра любоў Якуба Коласа да роднай прыроды.

Запрашаем!