background

Прэзентацыя кнігі Язэпа Лёсіка

07.02.2020

Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя 99-га тома кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор" – "Выбраныя творы" Язэпа Лёсіка. Імпрэза прайшла ў межах XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

  • Прэзентацыя кнігі Язэпа Лёсіка

У вечарыне ўзялі ўдзел дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Храмы, кіраўнік і галоўны рэдактар праекта "Беларускі кнігазбор" Кастусь Цвірка, унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч, галоўны рэдактар Рэспубліканскага выдавецкага дома "Беларуская навука" Георгій Кісялёў , дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Вераніка Курцова, галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Наталля Шапран, пісьменнік Генрых Далідовіч.